Перайсці да зместу

Шамбор (замак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Замак Шамбор)
Замак
Шамбор
Chambord
47°36′58″ пн. ш. 1°31′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Дэпартамент Луар і Шэр
Архітэктурны стыль французскі рэнесанс[d]
Архітэктар П'ер Невэ[d] і Жак Сурдзю[d]
Заснавальнік Францыск I
Дата заснавання 1545[1] і 1520
Статус гістарычны помнік, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Сайт chambord.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Шамбор (фр.: château de Chambord) — самы буйны з усіх замкаў Луары. Быў пабудаваны па загадзе Францыска I, які хацеў быць бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.

Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Беўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Луару, прыблізна за 6 км ад левага берага Луары і за 14 км на ўсход ад Блуа ў французскім дэпартаменце Луар і Шэр.

За гады існавання Шамборскі замак быў прытулкам многіх знакамітых асоб — тут тварыў Мальер і займаўся даследаваннямі граф Сен-Жермен, а Морыц Саксонскі нават размяшчаў у раскошных памяшканнях свой полк[2].

  • На другім паверсе размяшчаецца аддзяленне Музея палявання і прыроды;
  • Вёска Шамбор таксама належыць дзяржаве, а хаткі выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах.

Замак Шамбор стаў дэкарацыяй пры здымках музычнага фільма «Асліная шкура» рэж. Жака Дзёмі ў 1970 г.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 933
рус.англ.фр.